Блог

Цуд на Каляды!

Сапраўдны цуд на Каляды!

Да канца снежня ў mbdéco на Арэне-сіці шляхетнае мыла ручнога вырабу “Цуд на Каляды” ад KARALI па супернізкай цане – 55.000 Br!

 

Мыла ад KARALI зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.

 

Кожнае мыла запакаванае ў густоўную падарункавую скрыначку, у сярэдзіне мае інфармацыю, у тым ліку па хімічным складзе, на беларускай і ангельскай мовах.

 

Каляды – чароўнае свята, поўнае вобразаў, мараў, чаканняў. З самага дзяцінства мы ведаем: жаданне, загаданае пад каляднай зоркай, абавязкова збудзецца!

 

Зрабіце прыемнасць сабе і сваім блізкім у святочны дзень!

 

Мыла «Цуд на Каляды» для дзяцей і дарослых, што помняць пра цуд!

 

 

18.12.2013
Назад